Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі прызнаў, што ягоны сайт атакавалі «кібэрпартызаны»


Нацыянальны банк Беларусі заявіў, што 26 кастрычніка ягоны афіцыйны сайт зазнаў зьнешнюю DDoS-атаку.

«Прычынай часовай адсутнасьці доступу інтэрнэт-карыстальнікаў да сайта Нацбанку стала зьнешняя DDoS-атака. Сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі робяцца неабходныя захады дзеля забесьпячэньня бесьперабойнай працы сайта», — паведамілі Інтэрфаксу ў офісе Нацыянальнага банку.

Раней пра сваё дачыненьне да блякаваньня сайта заявіла ананімная хакерская групоўка «Кібэрпартызаны».

«Нацбанк ня вельмі хацеў далучацца да народнага страйку. Мы іх пераканалі», — напісалі яны ў сваім тэлеграм-канале.

Першыя паведамленьні пра хакерскія атакі на дзяржаўныя сайты зьявіліся на пачатку верасьня.

Спачатку атакавалі сайт кіраўніцтва спраў прэзыдэнта: на галоўнай старонцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Затым «леглі» сайты МУС і міліцэйскай акадэміі, Беларускай тэлевізіі, праўладных прафсаюзаў, шэрагу буйных прадпрыемстваў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG