Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік Wargaming распавёў, ці зьбіраецца кампанія сыходзіць зь Беларусі


Віктар Кіслы, архіўнае фота

Заснавальнік і генэральны дырэктар Wargaming Віктар Кіслы даў інтэрвію расейскаму выданьню «Канобу». Сярод іншага, у ім закранулі апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі і рэакцыю кампаніі на іх.

На пытаньне, як будзе існаваць Wargaming як найбуйнейшая IT-кампанія Беларусі «ў новай палітычнай рэчаіснасьці» і ці зьбіраецца кампанія зьяжджаць зь Беларусі Віктар Кіслы адказаў:

«Мы ў палітыцы ніяк ня ўдзельнічаем як кампанія, мы робім гульні. Прыватныя грамадзяне любых краін могуць выказваць сваё меркаваньне. Ацэньваць палітыку — ня наша справа.

Я не казаў, што мы будзем перамяшчаць кампанію. Але ёсьць група распрацоўнікаў, якая можа захацець пераехаць. Яны могуць падысьці да мяне і пагаварыць. Калі яны адчуваюць, што ім будзе камфортней у іншым месцы, то мы як кампанія ўсім ім дапаможам. А як будзе выглядаць будучыня, у мяне няма такіх зьвестак».

Ён дадаў, што кампанія «цалкам відавочна разумее нейкія рызыкі», бо інтэрнэт у Беларусі «цалкам адключалі на пару дзён, ды і цяпер ён тое патухне, то запрацуе», а працаваць без інтэрнэту немагчыма. Але ў Wargaming ёсьць 17 офісаў па ўсім сьвеце, падкрэсьліў Віктар Кіслы, таму, паводле яго, «калі трэба будзе некаторы пераразьмеркаваньне магутнасьцяў, то мы зробім гэта», «але мы і раней гэта рабілі».

«Я кажу пра тое, што Wargaming кіруецца сытуацыяй тут і цяпер. У нашых шэрагах дакладна няма панікі, але мы ўнутры абмяркоўваем розныя варыянты разьвіцьця падзей. Цяпер мы робім усё, каб ніхто з нашых супрацоўнікаў у гэты напружаны момант не пацярпеў. Гучыць банальна, але вось так», — сказаў гендырэктар Wargaming.

У канцы інтэрвію Віктар Кіслы яшчэ раз падкрэсьліў: «Зь Менску мы нікуды сыходзіць не зьбіраемся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG