Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згвалтаваньні дубінкамі і чалавечнасьць


Сьляды зьбіцьця пасьля вызваленьне з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

Цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі часта параўноўваюць з хатнім гвалтам. Мы ўсёй краінай быццам апынуліся пад уладай садыста, які ненавідзіць сваю ахвяру, але нізавошта ня хоча яе адпускаць. Гэта моцна пакалечыла нас і адначасова зрабіла больш чалавечнымі і ўвогуле добрымі адно да аднаго.

Катаваньні і згвалтаваньні ў турме на Акрэсьціна асуджаюць практычна аднагалосна, а калі нехта заікаецца пра «ня трэба было нарывацца», дык гэтага чалавека асуджаюць гучна і безапэляцыйна. Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя. І я вельмі спадзяюся, што такі падыход застанецца з намі назаўсёды.

Бо звычайна як? Калі чалавека (асабліва жанчыну) згвалцілі, яна мусіць даказваць навакольным, што гэта сапраўды быў гвалт і што яна ні ў чым не вінаватая. Неістотна, ці была яна адна ў цёмным завулку, п’яная на вечарыне альбо проста гасьціла ў старэйшых сваякоў і засталася сам-насам зь дзядзькам ці стрыечным братам. Яна так жа сама не вінаватая ў тым, што зь ёй адбылося, як не вінаватыя тыя, каго гвалцілі міліцэйскімі дубінкамі.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG