Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кідальнік молата і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзевятоўскі заявіў, што Лукашэнка не ягоны прэзыдэнт


Вадзім Дзевятоўскі

Старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што Аляксандар Лукашэнка не ягоны прэзыдэнт.

У камэнтары парталу «Трыбуна» ён пацьвердзіў, што заява ягоная, акаўнт не ўзламаны. ​

«Мая ранейшая пазыцыя — гэта памылка. Гэта была здрада самому сабе. Гэта важна і ўсё відавочна. Я напісаў — і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Бо гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, стала значна лягчэй», — сказаў Вадзім Дзевятоўскі.

Раней Дзевятоўскі пасьлядоўна падтрымліваў Лукашэнку, дзякуючы яму за падтрымку спорту і стабільнасьць у краіне.

Тэлеканал «Сталічнае тэлебачаньне» сьцьвярджае, што Вадзім Дзевятоўскі свой допіс у Фэйсбуку пакінуў пад ціскам і цяпер знаходзіцца ў лякарні з «нэрвовым зрывам». Раней у гутарцы з «Нашай нівай» спартовец прызнаўся, што зрабіць допіс пра прэзыдэнта яму параіў брат Алег — у мінулым сябра нацыянальнай зборнай Беларусі ў водных іртах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG