Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Немагчыма працаваць, калі дзяржава выдае злачынныя загады». Першае звальненьне ў менскім тэатры імя Горкага


Тэатар імя Горкага ў Менску.

Акторка Менскага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Анастасія Шпакоўская напісала заяву аб звальненьні:

«Прашу звольніць мяне па згодзе бакоў 21 жніўня 2020 году ў сувязі зь немагчымасьцю працаваць у дзяржаўнай структуры ў сытуацыі, калі дзяржава выдае злачынныя загады ў дачыненьні да ўласнага народу».

Гэта першы выпадак падачы заявы на звальненьне ў гэтым тэатры, пра які стала вядома. Раней падалі заявы каля 100 супрацоўнікаў і актораў тэатру імя Янкі Купалы, пасьля таго як Мінкульт звольніў дырэктара гэтай установы Паўла Латушку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG