Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адбывалася найбуйнейшая акцыя пратэсту за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТА


У магілёўскім «Маршы Свабоды», паводле ацэнак праваабаронцаў, узялі ўдзел ад 7 да 10 тысяч чалавек.

Яго пачалі зь мітынгу на плошчы Леніна і традыцыйнага для чатырох дзён пратэсту «ланцуга» супраць гвалту, які ўтварылі абапал праезнай частцы праспэкту Міра.

Упершыню за час пратэсту сярод бел-чырвона-белых сьцягоў былі партыйныя. На мітынгу выступалі мясцовыя лідэры апазыцыі. Ён праходзіў пад помнікам Леніну і ля аблвыканкаму.

На пляцоўцы таксама заўважылі журналістаў зь дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Яны здымалі падзею на відэа.

Затым шматтысячная калёна рушыла цэнтральнай вуліцай гораду Першамайскай у Задняпроўяе да Палацу вобласьці.

Частка ўдзельнікаў стала паабапал праезнай часткі праспэкту Пушкіна ланцуг і вітала аўтамабілістаў.

Большасьць разышлася па сквэры, адпачывала пасьля трохкілямэтровага маршу ад плошчы Леніна.

Многія трымаюць плякаты — за мірныя перамены, з патрабаваньнем справядлівых выбараў, з тэкстам «Лукашэнка не прэзыдэнт». Нямала палітычных шаржаў.

Аўтамабілісты падвозілі людзям ваду. Панавала сьвяточная абстаноўка.

Інцыдэнтаў пад час акцыі не было. Час ад часу па праезнай частцы праяжджалі міліцэйскія машыны. На самой акцыі міліцыі заўважана не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG