Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кульмінацыя пратэсту. Што далей? Піша Валер Карбалевіч


Рэкордны па колькасьці пратэст у Менску

На мітынг супраць Лукашэнкі выйшла некалькі соцень тысяч чалавек. Сама меней 200 тысяч, піша аналітык Свабоды Валер Карбалевіч

Шмат гадоў апазыцыя марыла: вось выйдзе на вуліцы 100 тысяч чалавек, і ўсё, рэжыму капец. Сёньня выйшла больш. Аднак рэжым ня думае здавацца. Імаверна, мы назіраем кульмінацыю народнага пратэсту. Часта зьбіраць такую колькасьць можа ня ўдасца. Падтрымліваць мабілізацыйную гатоўнасьць вялізнай колькасьці людзей вельмі цяжка. То бок, калі цяпер пакрычаць, выгаварыцца і разысьціся, наступным разам такой колькасьцю можна і не сабрацца.

Таму лягічна было б цяпер прыняць нейкае рашэньне, што рабіць далей, які наступны крок. Патрабаваньні зразумелыя, Лукашэнка іх адмаўляецца выконваць. Не ўдаецца дамовіцца нават пра вызваленьне палітвязьняў.

Што далей?

Самаарганізацыя грамадзтва — гэта выдатна. Але наступае момант, калі хтосьці павінен браць на сябе адказнасьць. Вось тут бракуе лідэрства. У адваротным выпадку ўвесь пратэст можа расьсеяцца ў прасторы і часе і ні да чога не прывядзе.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG