Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятар кампаніі дапамогі лекарам #BYCOVID19 зьехаў зь Беларусі. Часова


Андрэй Стрыжак

Грамадзянскі актывіст з Гомельшчыны, ініцыятар праектаў салідарнасьці Андрэй Стрыжак на нейкі час зьехаў зь Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, праілюстраваўшы гэта выявай памежнага знаку Ўкраіны.

«Апошнія паўгода былі аднымі з самых напружаных у маім жыцьці. Многае зроблена і дасягнута, а многае яшчэ наперадзе. Сыгналы, якія мне дасылае Сусьвет, казалі пра тое, што мне трэба на час пакінуць краіну. Што я і зрабіў. Кампанія #BYCOVID19, у якой я ўдзельнічаў дыстанцыйна, амаль тры месяцы седзячы ў Гомлі, ад гэтага не пацерпіць. Працуем далей! Убачымся крыху пазьней. Так трэба», — напісаў Андрэй Стрыжак.

«Афіцыйных прэтэнзій да мяне не было, — сказаў Андрэй Стрыжак парталу Tut.by. — Гэта сукупнасьць фактараў. Гледзячы на сытуацыю ў краіне, я прыняў такое рашэньне. Можна лічыць гэта доўгачаканым адпачынкам. Такая магчымасьць разглядалася даўно. Канчатковае рашэньне выехаць на час зь Беларусі зьвязанае толькі з маім добра аргумэнтаваным жаданьнем пабыць па-за краінай у гэты складаны момант».

Андрэй Стрыжак удакладніў, што зьехаў разам зь сям’ёй. Па яго словах, ня так даўно Ўкраіна зьмяніла правілы ўезду для беларусаў, пасьля перасячэньня мяжы трэба будзе 14 дзён знаходзіцца на карантыне. Дата вяртаньня ў Беларусь пакуль адкрытая, адзначыў актывіст.

Пачынаючы ад 2017 году ў межах кампаніі #BY_HELP Андрэй Стрыжак разам з шэрагам аднадумцаў зьбіраў грошы на штрафы і падтрымку беларусам, якіх рэпрэсавалі за ўдзел у «Маршах недармаедаў», Дні Волі — 2017, акцыях за незалежнасьць.

Падчас «справы БелТА» дапамога ішла незалежным журналістам, затрыманым паводле крымінальнага артыкула.

Ад пачатку сёлетняй вясны разгарнуў маштабную кампанію забесьпячэньня мэдыкаў і лякарняў сродкамі засьцярогі. Агулам кампанія #BYCOVID19 акумулявала на гэтыя мэты звыш 350 тысячы даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG