Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: «Людзям нарэшце надакучыў кіраўнік Беларусі. Ці іх пачуюць?»


У рэдакцыйным матэрыяле пад назвай «Людзям нарэшце надакучыў кіраўнік Беларусі. Ці іх пачуюць?» амэрыканскае выданьне The Washington Post адзначае, што перад выбарамі 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка сутыкаецца з «прыкметамі» народнай незадаволенасьці.

Растлумачыўшы сваім чытачам значэньне выявы таракана ў выбарчай кампаніі ў Беларусі і паведаміўшы ім пра сытуацыю Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, рэдактары The Washington Post падкрэсьліваюць, што цяперашняя незадаволенасьць Лукашэнкам мае прычыну ня толькі ў эканамічнай стагнацыі, але і ў яго няўмелай рэакцыі на каранавірусную пандэмію, «якая складалася з высьмейваньня занепакоенасьці вірусам і парады людзям схадзіць у лазьню і выпіць больш гарэлкі».

У ЗША сочаць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Наконт перасьледу апазыцыйных палітычных актывістаў і выказаўся кіраўнік Гэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Элсі Гастынгс, які заклікаў прэзыдэнта Лукашэнку вызваліць тых, хто затрыманы паводле палітычных матываў, і дазволіць рэальную палітычную канкурэнцыю ў Беларусі.

У сувязі з затрыманьнямі журналістаў выказаўся і Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў.

«Мы заклікаем урад Беларусі забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто жадае ўзяць удзел у выбарах, уключна з рэгістрацыяй кандыдатаў, доступам да СМІ ды іншымі аспэктамі кампаніі, — гаворыцца ў лісьце Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, адрасаваным уладам Беларусі. — Павага да фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю».

Сёньня, 27 чэрвеня, у шматлікіх амэрыканскіх гарадах прайшлі беларускія ланцугі салідарнасьці і акцыі ў падтрымку зьняволеных у Беларусі палітычных актывістаў і блогераў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG