Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр #BYCOVID19 пра Міністэрства здароўя, рэсьпіратары, збор грошай, алькаголь і запас ежы на выпадак Апакаліпсісу


Андрэй Стрыжак — беларускі супэрмэн. Пачынаючы зь 2017 году, у межах грамадзянскай кампаніі #BY_HELP ён разам з аднадумцамі зьбіраў грошы на штрафы і падтрымку беларусаў, якіх рэпрэсавалі за ўдзел у «Маршах недармаедаў», Дні Волі — 2017, акцыях за незалежнасьць. Падчас «справы БелТА» дапамога ішла незалежным журналістам. Вясной 2020 году клопат спатрэбіўся беларускім мэдыкам.

У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Андрэй Стрыжак расказаў Каці Маркоўскай, як працуе кампанія #BYCOVID19, за што можна пахваліць чыноўнікаў міністэрстваў здароўя і замежных спраў, колькі грошай ахвяравалі беларусы на сродкі засьцярогі для мэдыкаў і што атрымліваюць валянтэры за сваю працу.

  • 01:31 – Колькі грошай сабрала кампанія #BYCOVID19
  • 01:57 – Колькі ініцыятыў зьбіраюць грошы на дапамогу мэдыкам і каму ахвяраваць
  • 10:08 – Што ня так са статыстыкай Міністэрства аховы здароўя
  • 16:31 – Купля тэстаў на каранавірус
  • 19:30 – Пра карантын і дыстанцыйную адукацыю
  • 22:32 – Хто такі Андрэй Ткачоў
  • 23:30 – Праца з заяўкамі ад лякарняў
  • 29:28 – Скандалы ў #BYCOVID19
  • 30:12 – Як бізнэс падтрымлівае #BYCOVID19
  • 32:14 – Колькі зарабляюць Стрыжак і Ткачоў
  • 33:46 – #BY_HELP і #BYCOVID19. У чым розьніца
  • 35:48 – Канкурэнцыя з традыцыйнымі праваабарончымі арганізацыямі
  • 39:30 – Стрыжак – апазыцыянэр?
  • 47:47 – Чаму Стрыжак не ідзе ў палітыку
  • 52:30 – Што трэба мець дома на выпадак пандэміі і Апакаліпсісу
  • 54:19 – Апазыцыя і пандэмія. Што ня так робяць палітыкі
  • 59:07 – Зборы сродкаў і КДБ
  • 1:05:00 – Чаму рэакцыя на хваробу спазьнілася ва ўсім сьвеце
  • 1:07:40 – БЛІЦ

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG