Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінздароўя расказалі, куды патрацілі грошы, ахвяраваныя на барацьбу з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота. Валянтэры-гарадзенцы ратуюць мэдыкаў у час пандэміі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла інфармацыю пра выдаткоўваньне грошай, сабраных на дабрачынных рахунках для барацьбы з каранавірусам.

На 4 траўня на дабрачынных рахунках засталося 1,173 мільёна беларускіх рублёў і 171 309 эўра.

На што пайшлі грошы?

  • На 4 мільёны рублёў закупілі 3 мільёны мэдычных масак, стаматалягічныя экраны, фільтруючыя рэсьпіратары, санітарна-гігіенічныя вырабы, фільтруючыя аэразольныя паўмаскі. Лекарам Менску перадалі 500 тысяч, кожнай вобласьці Беларусі — па 200 тысяч масак. 17-ці РНПЦ перадалі 300 тысяч масак, рэшта засталася ў рэзэрве.
  • На 364 тысячы рублёў закупілі наборы для дыягностыкі каранавірусу, на 91 тысячу — лябараторнае абсталяваньне для дыягностыкі COVID-19.
  • 350 тысяч рублёў пайшлі на рэактывы для дыягностыкі COVID-19 для Нацыянальнай антыдопінгавай лябараторыі.

Міністэрства аховы здароўя 24 сакавіка адкрыла дабрачынныя рахункі для дапамогі выяўленьню і лячэньню каранавірусу ў краіне.

Міністэрства вітае падтрымку грамадзтва і зможа выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу на закуп абсталяваньня лябараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, засьцерагальных сродкаў, лекаў, а таксама на аказаньне дапамогі хворым.

Дабрачынны рахунак у беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000, у «Беларусбанку», БІК: AKBBBY2X, УНП: 190263723.

Дабрачынны рахунак у эўра: BY93AKBB36429000003150000000, у «Беларусбанку», БІК: AKBBBY2X, УНП: 190263723.

Грамадзянская кампанія #ByCovid19 зьбірае сродкі для дапамогі мэдыкам Беларусі, а таксама аказвае ім псыхалягічную дапамогу. Заяўкі на аказаньне псыхалягічнай падтрымкі можна пасылаць сюды. Дадатковая інфармацыя для тых, хто шукае дапамогі, і хто хоча дапамагчы, на сайце ініцыятывы.

Таксама 20 сакавіка часопіс «Имена» стварыў Telegram-канал @Covid19.imena, празь які беларусы могуць папрасіць дапамогі ці самім некаму дапамагчы ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG