Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал для дапамогі ў сувязі з эпідэміяй


Ілюстрацыйнае фота

Часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы могуць спытаць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Паводле заснавальніцы часопісу Кацярыны Сінюк, тэлеграм-канал стварылі, каб зьвесьці тых, каму трэба дапамога (некамэрцыйныя фонды, лекары, сацыяльныя службы), і тых, хто хоча дапамагаць.

«Яны пакідаюць свае кантакты, вы — можаце зьвязацца і прапанаваць сваю дапамогу», — пазначана ў апісаньні праекту.

Калі вы супрацоўнік некамэрцыйнай арганізацыі, дзяжаўнай установы ці сацыяльны работнік і хочаце папрасіць дапамогі, вам трэба напісаць на пошту covid19@imenamag.by. У лісьце неабходна пазначыць, у чым менавіта неабходная дапамога і даць свой нумар. Супрацоўнікі часопісу «Имена» зьвяжуцца з вамі і дабавяць просьбу на канал.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG