Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» агучыць па-беларуску кіно «Авантуры Пранціша Вырвіча»


Людміла Рублеўская, «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Фільм выйдзе ў пракат у траўні адначасова на дзьвюх мовах, калі будзе гатовая беларуская вэрсія, паведамляе БелТА.

Прэм’ера гісторыка-прыгодніцкага раману пераносіцца на травень, бо кіно вырашылі агучыць таксама на беларускай мове. Раней паведамлялася, што прэм’ера адбудзецца 19 сакавіка.

У аснове кінастужкі «Авантуры Пранціша Вырвіча» раман беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе апісваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка.
Героі аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магнаты Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG