Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Альжыру, які кіраваў 20 гадоў, падаў у адстаўку


Абдэлязіз Бутэфліка

Прэзыдэнт Альжыру Абдэлязіз Бутэфліка падаў у адстаўку - пасьля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае альжырскае агенцтва.

Ранкам альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта паведаміла, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату 28 красавіка.

Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц.

У адпаведнасьці з канстытуцыяй Альжыру, пасьля адстаўкі прэзыдэнта абавязкі часовага лідэра краіны будзе выконваць сьпікер верхняй палаты парляменту Абдэлькадэра Бэнсалах. Прэзідэнцкія выбары павінны быць арганізаваны на працягу 90 дзён.

***

Бутэфліка вядомы сваім удзелам у барацьбе за незалежнасьць Альжыру ад Францыі ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя. У пачатку 2000-х ён паклаў канец грамадзянскай вайне, якая пачалася ў 1991 годзе і якая забрала жыцьці каля 150 тысячаў чалавек.

Ён займае сваю пасаду з 1999 году, а ўсяго ва ўладзе знаходзіцца за 20 гадоў.

Папярэднія выбары ён выйграваў зь вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, усе чатыры разы апанэнты заяўлялі аб масавых фальсыфікацыях.

У 2008 годзе на другім тэрміне Бутэфлікі ў канстытуцыю былі ўнесеныя папраўкі, якія далі магчымасьць прэзыдэнту застацца ва ўладзе больш за два тэрміны.

Усе гэтыя гады яму ўдавалася пазьбягаць шырокай незадаволенасьці насельніцтва дзякуючы высокім сусьветным цэнах на нафту.

З паніжэньнем цэнаў на нафту краіна пачала адчуваць фінансавыя цяжкасьці. Бюджэт больш ня можа аплачваць вялікія сацыяльныя праекты і ў краіне расьце беспрацоўе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG