Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook адмовіцца ад захоўваньня дадзеных у краінах, якія парушаюць правы чалавека


Сацыяльная сетка Facebook і сэрвісы Instagram і WhatsApp, якія належаць ёй, адмовяцца ад захоўваньня канфідэнцыйных карыстальніцкіх дадзеных у краінах, якія парушаюць правы чалавека.

Пра гэта ў карпаратыўным блогу кампаніі напісаў заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг. Паводле яго, кампанія гатовая да таго, што гэта прывядзе да яе блякаваньні ў некаторых краінах або немагчымасьці выйсьці на новыя рынкі.

Цукербэрг агучыў новыя пляны разьвіцьця кампаніі. Паводле яго, сэрвісы сацыяльнай сеткі ўдзеляць больш увагі бясьпецы карыстальніцкіх зьвестак, сакрэтнасьці перапіскі і стварэньню магчымасьці для скрытых зносін.

Акрамя таго, карыстальнікі змогуць скараціць сваю прысутнасьць у сэрвісах — абмяжоўваючы і выдаляючы дадзеныя, якія яны даўно пакідалі ў іх (напрыклад, старыя фатаздымкі, запісы ў стужцы і паведамленьні).

Facebook раскрытыкавалі ў Кангрэсе ЗША, а таксама ў Брытаніі ды іншых краінах Захаду за недастатковыя захады для абароны карыстальніцкіх зьвестак. У тым ліку гэта магло прывесьці да выкарыстаньня сеткі для ўплыву на вынік на выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, на галасаваньне па Brexit і ў інтарэсах нацыяналістычнай партыі «Нацыянальны фронт» у Францыі, пісаў у 2016-м швайцарскі часопіс Das Magazine.

У шэрагу краін сьвету прыняты законы аб тым, што асабістыя дадзеныя іх грамадзян павінны захоўвацца на сэрвэрах, фізычна разьмешчаных на тэрыторыі краіны. У тым ліку гэтага патрабуе ад інтэрнэт-кампаній Расея, якая аштрафавала сацыяльную сетку ў лютым за невыкананьне гэтага патрабаваньня, і Кітай, дзе заблякаваныя ўсе сэрвісы Facebook.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG