Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году 52 крымчан асудзілі за адмову служыць у расейскай арміі


Прарасейскія вайскоўцы каля ўкраінскай базы ў Перавальным, Крым, 2014 год

З пачатку 2019 году ў акупаваным Расеяй Крыме падкантрольныя Крамлю суды вынесьлі мінімум 52 прысуды прызыўнікам, якія адмовіліся служыць у войску Расеі. Пра гэта паведамляе Крымская праваабарончая група.

Згодна з артыкулам 328 Крымінальнага кодэксу РФ («Ухіленьне ад вайсковай службы», крымчанам можа пагражаць штраф да 3050 даляраў, або прымусовыя работы на тэрмін да 2 гадоў, або арышт да 6 месяцаў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў, — гаворыцца ў паведамленьні.

Асноўная частка ўжо вынесеных крымчанам прысудаў — штрафы ад 75 да 1230 даляраў. Як мінімум адзін прысуд — умоўнае пазбаўленьне волі на тэрмін 8 месяцаў. Да таго ж аплата штрафу не вызваляе чалавека ад абавязку служыць ва ўзброеных сілах Расеі.

Крымскія праваабаронцы даюць рэкамэндацыі жыхарам паўвострава прызыўнога ўзросту, як не ісьці служыць у войска акупанта і ня стаць ахвярай крымінальнага перасьледу за ўхіленьне ад службы.

У 2018 годзе Расея прызвала ў сваё войска больш за 5600 украінцаў з Крыму, а з моманту пачатку акупацыі — звыш 12 тысяч крымчан.

У лютым 2014 году Расея акупавала ўкраінскі Крым і заявіла пра ўваходжаньне паўвострава ў склад РФ. Сусьветная супольнасьць асудзіла гэты крок і не пагадзілася зь ім, Генэральная асамблея ААН дзьвюма рэзалюцыямі пацьвердзіла ўкраінскі статус Крыму і адпрэчыла прэтэнзіі Расеі, а таксама прызнала яе дзяржавай-акупантам. У Маскве кажуць пра нібыта законнасьць захопу Крыму, насуперак міжнароднаму праву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG