Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россотрудничество»: Калі мы ня будзем займацца расейскай мовай у Беларусі, яна хутка зьнікне

абноўлена

Расейскае фэдэральнае агенцтва «Россотрудничество» будзе пашыраць прасоўваньне расейскай мовы ў Беларусі. Пра гэта заявіла кіраўніца арганізацыі Элеанора Мітрафанава на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 4 кастрычніка, піша БелаПАН.

Таксама арганізацыя «разглядае магчымасьць» адкрыць філіял у Магілёве. Цяпер цэнтры «Россотрудничества» працуюць у Менску, Берасьці і Гомлі.

«Гэта важны аспэкт. Вы кажаце, усе ведаюць расейскую мову. Але калі мы ня будзем займацца расейскай мовай у Беларусі, яна вельмі хутка зьнікне», — заявіла Мітрафанава.

Кіраўніца «Россотрудничества» патлумачыла сваю ранейшую прапанову аб прызнаньні расейскай мовы дзяржаўнай у краінах Садружнасьці незалежных дзяржаваў, бо:

  • у гэтых краін «агульнае мінулае» і «шмат агульнага ў эканоміцы»;
  • «мы будуем адзіную эўразійскую прастору».

Мітрафанава лічыць, што для гэтага «няма іншай мовы», акрамя расейскай.

«Я разумею, што кожная самастойная дзяржава мае сваю ўласную мову, павінна яе разьвіваць і ўсе людзі мусяць размаўляць на гэтай мове. Гэта відавочна. Але, тым ня менш, з той прычыны, што ў многіх краінах жывуць расейскамоўныя расейцы, ёсьць правіла паважаць шматмоўе», — сказала Мітрафанава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG