Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы афіцэр Коржыча заявіў пра ціск з боку КДБ


Ілюстрацыйнае фота. На судзе ў справе аб гібелі салдата Коржыча. Менск, 8 жніўня 2018 году

28 жніўня на працэсе па справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча ў якасьці сьведкі дапыталі былога камандзіра роты Паўла Сукавенку. Ён быў затрыманы летась у сярэдзіне кастрычніка і першапачаткова праходзіў па справе Коржыча ў якасьці абвінавачанага, аднак пазьней яго справу вывелі ў асобнае справаводзтва.

На судзе Павал Сукавенка расказаў пра тое, што яму вядома пра сытуацыю ў роце і абставіны сьмерці Аляксандра Коржыча. Напрыканцы допыту ён заявіў, што частку паказаньняў даў пад ціскам супрацоўнікаў КДБ і адмаўляецца ад іх.

«Я ня згодны з гэтымі паказаньнямі (гаворка вялася пра эпізод з магчымым набыцьцём мабільнага тэлефона IPhone 5 у Коржыча), — паведаміў судзьдзі Сукавенка. — Такія паказаньні хацелі пачуць супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі. Яны аказвалі на мяне ціск. Допыты працягваліся вельмі доўга. Маглі забраць а 16-й гадзіне і скончыць пасьля апоўначы».

Судзьдзя паспрабаваў удакладніць, ці аказваўся на Паўла Сукавенку фізычны ціск падчас допытаў у КДБ.

«Можна не гаварыць?», — пытаньнем на пытаньне адказаў былы афіцэр.

Камітэт дзяржбясьпекі заняўся расьсьледаваньнем справы аб сьмерці Аляксандра Коржыча пасьля таго, як пра яе даведаўся прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Да суду справу даводзілі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Справа Аляксандра Коржыча. Што важна ведаць

3 кастрычніка 2017 году 21-гадовага радавога Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай ў склепе мэдроты вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Некалькі саслужыўцаў Коржыча на паседжаньні паведамілі, што чулі, быццам майка была абматаная скотчам.

5 кастрычніка ў якасьці першапачатковай вэрсіі сьледзтва назвала суіцыд, але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фатаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве, яна знаходзілася на асабістым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Расьсьледаваньне цягнулася каля 9 месяцаў.

Асноўныя факты пра справу Аляксандра Коржыча. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00

У выніку сьледзтва прыйшло да высновы, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўленыя больш як 15 асобам. Сьвятлана Коржыч катэгарычна ня згодная з высновамі сьледзтва. На думку жанчыны, яе сына забілі, а прычынай гэтага стала нежаданьне Коржыча плаціць таварышам па службе грошы.

Пацярпелымі ў справе, акрамя сваякоў Аляксандра Коржыча, прызнаныя больш за 50 яго былых саслужыўцаў.

Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра справу Аляксандра Коржыча

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча атрымала ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдат.

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў войску.

У першым паўгодзьдзі ў Беларусі асудзілі 28 асобаў паводле крымінальных спраў аб нестатутных адносінах. Усе судовыя пастановы набылі законную сілу.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча. Храналёгія падзей

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG