Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве навіны пра Ўкраіну. І абедзьве добрыя


На шчасьце, усе нэкралёгі і пралітыя тоны сьлёзаў па Аркадзю Бабчанку аказаліся халастымі. Ён жывы. І гэта фантастычная навіна. Ёсьць і яшчэ дзьве. Яны могуць прадухіліць такія забойствы ў будучыні.

Калі ўсё тое, што цяпер абвясьцілі спэцслужбы Ўкраіны, — праўда, то гэта неверагодная перамога Ўкраіны. Краіны, якую называюць failed state, краінай хаосу і бардаку. Краіна, якой прадказваюць разбурэньне, нарэшце паказала, як эфэктыўна працуюць яе спэцслужбы, а значыць, і яна сама. І, што ня менш важна, гэта капітальны правал расейскіх спэцслужбаў.

Калі ж усё гэта тролінг украінскіх спэцслужбаў, калі яны ўсё гэта прыдумалі, каб павысіць свой аўтарытэт? Бясспрэчна, гэтым будуць карміць сёньня сваіх гледачоў Салаўёў ды іншыя маскоўскія прапагандысты. Той факт, што пра гэта месяц таму, учора ўвечары, сёньня ранкам і за 5 хв. да зьяўленьня Бабчанкі ў жывым эфіры не распавялі на расейскім Першым канале або НТВ з РТР, парагатаўшы наконт «прымітыўных хахлоў, якія зараз пакажуць жывога Бабчанку», сьведчыць, што расейскія спэцслужбы пацярпелі паразу. Гэта доказ таго, што яны ня маюць сваіх «кратоў» у такіх важных для існаваньня дзяржавы органах і так высока. Гэта таксама правал расейскіх спэцслужбаў. Але што важней — гэта перамога ўкраінскіх спэцслужбаў і ўкраінскай дзяржавы.

Чым менш Расеі ва Ўкраіне, тым больш бясьпечнай і шчасьлівай яна будзе. І, здаецца, украінцы ўжо робяць вялікія посьпехі на гэтым шляху.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG