Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на Дзень Волі. Абнаўляецца

Свабода сочыць за затрыманьнямі па ўсё Беларусі падчас Дня Волі.


Месца знаходжаньня Някляева дагэтуль невядомае

Жонка Ўладзімера Някляева Вольга паведаміла, што дагэтуль ёй не даюць зьвестак пра тое, дзе трымаюць яе мужа. Ёй тэрмінова трэба перадаць яму лекі, але ні ў міліцыі, ні ў КДБ ня кажуць, дзе яго трымаюць.

Паводле непацьверджаных зьвестак, Някляева перавезьлі зь Берасьця ў Менск, але ці гэта так, ня кажуць. Уладзімер Някляеў быў затрыманы 24 сакавіка ў Берасьці ў цягніку, калі вяртаўся з Варшавы.

У 2016 годзе былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў перанёс апэрацыю на хрыбетніку, які яму пашкодзілі міліцыянты ў 2010 годзе падчас затрыманьня.

Зтрыманы вядомы інфармацыйны валянтэр

Гарадзенца Дзяніса Івашына, які паехаў у сталіцу асьвятляць падзеі Дня Волі ў якасьці журналіста #InformNapalm, затрымалі ў Менску.

Асуджаная грамадзянка Польшчы

Дарота Новак атрымала 15 сутак адміністратыўнага арышту ў Савецкім судзе Менску. Яе затрымалі 24 сакавіка ў офісе партыі Зялёныя на Фабрыцыюса, 4.

Затрыманьні і перашкоды ў працы журналістаў 25 сакавіка (Абнаўляецца)

Падрабязнасьці.

Падобна, у Менску каля плошчы Перамогі затрымалі таксама Любоў Лунёву зь «Белсату».

Затрыманыя карэспандэнты ВВС Сяргей Казлоўскі і Трацякоў (імя ўдакладняецца).

Затрыманы рэдактар "Камсамольскай праўды у Беларусі" Андрэй Ляўкоўскі.

Гомель. Затрыманыя актывісты і журналісты.

Імёны грамадзкіх актывістаў — Натальля Шчукіна і Аляксандар Працко. Журналісты Tut.by Іван Ярывановіч і Алена Бычкова.

Затрыманы журналіст фрылансэр Ігар Ільяш.

АМАП хапае людзей, заводзіць у аўтазак. 67-гадовую жанчыну павалілі на зямлю, калі яна спрабавала дастаць плякат, але людзі не далі яе затрымаць. Іншых літаральна нясуць у машыны міліцыі.

67-гадовую жанчыну справабавалі затрымаць каля Акадэміі навук у Менску, павалілі на зямлю, калі яна спрабавала падняць плякат
67-гадовую жанчыну справабавалі затрымаць каля Акадэміі навук у Менску, павалілі на зямлю, калі яна спрабавала падняць плякат

Мужчыну затрымалі каля Акадэміі навук у Менску, запхалі ў аўтазак
Мужчыну затрымалі каля Акадэміі навук у Менску, запхалі ў аўтазак

Каля менскай Акадэміі навук некаторых (але ня ўсіх) людзей, якіх прапусьцілі празь міліцэйскія кардоны, затрымліваюць. Прычыны не тлумачаць, але падкрэсьліваюць што «акцыя несанкцыянаваная». Відавочцы кажуць, «забралі цэлы аўтазак».

Затрыманы Дзяніс Садоўскі

Адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, прадстаўнік руху «За свабоду» ў аргкамітэце сьвяткаваньня Дня Волі Дзяніс Садоўскі затрыманы па дарозе ў цэнтар Менску.

Пачалі затрымліваць людзей на Акадэміі навук

Затрыманы Раман Пратасевіч. Разам зь ім польскі журналіст (імя удакладняецца).

Затрыманы Канстанцін Ахроменка.

Затрыманьні анархістаў


«Міліцыя зладзіла аблаву на анархістаў і затрымала каля дзесяці чалавек. Колькасьць затрыманых удакладняецца. Пакуль дакладна вядома пра пяцёх затрыманых», — паведамляе «Рэвалюцыйная дзея».

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG