Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Такінданг: Калі галава пустая, вышыванка не дапаможа (ВІДЭА)


Андрусь Такінданг: Вышыванкі — беларускі трэнд
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:55 0:00

Беларускі музыка і мастак Андрусь Такінданг напісаў песьню пра хвалю цікавасьці да беларускіх вышыванак.

У песьні апавядаецца гісторыя маладога чалавека, які хацеў быць у трэндзе, пашыў сабе вышыванку, каб спадабацца дзяўчыне.

Але ўсё павярнулася інакш...​

Не шанцуе ў каханьні,
Модны трэнд, дапамажы!
Я кашулю вышываю
Пасьля працы ўначы.

Стужка - а на ёй арнамэнт
Папулярныя ў жанчын.
Патрапляю ў каханьне!
Патрапляю ў мэйнстрым!

Трэнд, трэнд, трэнд,
Беларускі брэнд!
Трэнд, трэнд, трэнд,
Нам патрэбны трэнд!

Вышымайка пад кашуляй,
Стужка на маёй руцэ.
Я па Менску шпацырую
І ва ўсёй сваёй красе.

Непрытомнеюць кабеты
І вішчаць ад мілаты.
Толькі ты зь мяне смяесься,
Не вядзесься толькі ты...

Не схавае вышыванка,
Не памножыць інтэлект,
Калі галава дурная,
Тут не дапаможа трэнд.

Хутка я зрабіў выснову
І каб гопнікам ня быць,
Я набыў сабе Арлова,
Караткевіча набыў!

Марціновіча чытаю,
Акудовіча вучу,
Бахарэвіч, Хадановіч,
Падвышаюць мне IQ

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG