Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альгерд Бахарэвіч: Чалавек — закладнік гісторыі

абноўлена

Бяз гальштукаў. Альгерд Бахарэвіч: Чалавек — закладнік гісторыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:22 0:00

Бяз гальштукаў. Альгерд Бахарэвіч: Чалавек — закладнік гісторыі

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла чарговая кніга — «Каляндар Бахарэвіча».

Гэта, як сказана ў выдавецкай анатацыі, «366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс».

Але чаму зборнік сваіх эсэ аўтар назваў календаром? Хіба беларусам нестае календароў? Навошта ім яшчэ і каляндар Бахарэвіча? Што яны знойдуць у ім? Назва кнігі заменена жанравым вызначэньнем, прынцыпам кампазыцыйнай будовы, ці такім чынам падкрэсьліваецца наватарства аўтарскага праекту?

Ці варта шукаць у гэтай кнізе навуковай упарадкаванасьці і гістарызму? А ці мае права сучасны творца адвольна інтэрпрэтаваць гістарычныя падзеі і адмаўляць устойлівыя ацэнкі?


Якой паўстае гісторыя чалавецтва ў выкладзеных усьведамленьнях беларускага пісьменьніка Бахарэвіча? Чым адметны стыль ягонага пісьма? Як парадокс, абсурд сутыкаюцца з рэальнасьцю?

Як гэтая неардынарная кніга ўпісваецца ў беларускі сучасны літаратурны працэс — разнастаіць яго, правакуе, падрывае — ці мякка, натуральна існуе ў ім? Якім чынам і чаму беларуская эсэістыка ў літаратурным працэсе пацясьніла сёньня пазыцыі больш традыцыйных жанраў?

У перадачы бяруць удзел пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і крытык Анатоль Івашчанка. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі.


Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў менскай галерэі «Ў» сёньня 19-й гадзіне.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG