Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрымка прадпрымальнікаў узаконена дэпутатамі


Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Такі закон прымаецца ў Беларусі ўпершыню. Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў малы і сярэдні бізнэс “адным з важнейшых аўтарытэтаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы”.

У новым законе, паводле ягоных словаў, упершыню ахоплены ўсе пытаньні падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу. Міністар Зайчанка таксама назваў прадпрымальніцтва “адным з найбольш дынамічна разьвіваючыхся сэктараў эканомікі”.

Доля толькі малога бізнэсу (прадпрыемствы колькасьцю ня больш за 100 чалавек) у валавым унутраным прадукце краіны сёлета складае ўжо 9,5%. А 20% усяго таваразвароту прыходзіцца на прадпрымальніцкія структуры, падкрэсьліў кіраўнік Міністэрства эканомікі Беларусі.

У новым законе дадзеныя вызначэньні і прапісаныя памеры малога і сярэдняга бізнэсу. Да малога бізнэсу цяпер будуць адносіцца індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі з колькасьцю працуючых да 15 чалавек, і малыя прадпрыемствы – ад 16 да 100 працаўнікоў. Да сярэдняга бізнэсу адносяцца прадпрыемствы, дзе працуюць ад 101 да 250 чалавек.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG