Некалькі дзён таму дзясяткі кампутараў, зьвязаных з урадам Украіны, былі выведзены са строю шкодным праграмным забясьпячэньнем.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былы міністар культуры Беларусі Павал Латушка выступіў са зваротам, у якім заявіў, што беларускія ўлады маюць намер распачаць новую атаку на Эўразьвяз, цяпер — наркатычную
Новай старшынёй Эўрапарлямэнту (ЭП) — пасьля сьмерці папярэдняга сьпікера, італьянца Давіда Сасолі — абраная прадстаўніца Мальты Рабэрта Мэтсола
Камандуючы сіламі тэрытарыяльнай абароны Ўзброеных сіл Украіны Юры Галушкін заявіў аб паскарэньні разгортваньня вайсковага кампанэнту тэрытарыяльнай абароны.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) падрыхтавала даклад «Пастаўкі інструмэнтаў рэпрэсій у Беларусь» аб незаконным выкарыстаньні зброі для разгонаў дэманстрацый з парушэньнем правоў чалавека.
Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі Маркус Эдэрэр на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што Расея дагэтуль не перадала Эўрапейскаму агенцтву па лекавых сродках (EMA) дакумэнты для прызнаньня вакцыны «Спутник V» ад каранавірусу.
Нямеччына зробіць усё магчымае, каб аднавіць нармандзкі фармат перамоваў для дээскаляцыі сытуацыі на межах Украіны, але не гатовая пастаўляць ва Ўкраіну зброю.
У пачатку тыдня Злучаныя Штаты раскажуць пра свае наступныя дыпляматычныя крокі, зьвязаныя з абмеркаваньнем расейскіх пагроз Украіне і так званых гарантый бясьпекі, якіх патрабуе Расея.
Ірак за апошнія тыдні дапамог вярнуцца ў краіну амаль 4 тысячам сваіх грамадзян, якія знаходзіліся на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу – Польшчай Літвой і Латвіяй.
Расейскія войскі, разьмешчаныя па пэрымэтры межаў з Украінай, ня будуць адведзеныя ад мяжы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў у інтэрвію, якое выйшла ў эфіры амэрыканскага тэлеканалу CNN.
У Празе дзясяткі людзей прайшлі шэсьцем па гістарычным Карлавым мосьце. Акцыя адбылася ў гадавіну арышту расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Пытаньне з уступленьнем у NATO Фінляндыі і Швэцыі магло б вырашыцца хутка, паколькі яны адпавядаюць неабходным для гэтага патрабаваньням. Такое меркаваньне выказаў у суботу фінскай тэлекампаніі «YLE» былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн.
Міністры замежных справаў Нямеччыны і Францыі абвясьцілі пра новую спробу пасярэдніцтва паміж Расеяй і Ўкраінай. Анналена Бэрбок і Жан-Іў Лё Дрыян у найбліжэйшым часе наведаюць лінію разьмежаваньня ў Данбасе.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала 18 розных сцэнароў дзеяньняў на выпадак патэнцыйнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Пра гэта заявіла намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных справах Вікторыя Нуланд у інтэрвію ў брытанскай газэце «Financial Times».
Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што паток мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Беларусь, спыніўся.
Прадстаўляючы антыінфляцыйную праграму на прэс-канфэрэнцыі, польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў аб зьніжэньні цэнаў на паліва, газ, харчы і ўгнаеньні.
Ці падобная апэрацыя АДКБ у Казахстане на савецкія ўварваньні ў Вугоршчыну і Чэхаславаччыну? Ці стаў досьвед казахстанскіх пратэстаў вырашальным аргумэнтам у беларускай спрэчцы пра мірныя і нямірныя шляхі пратэсту? Лёс Назарбаева — ці нагода гэта для Лукашэнкі забыць пра транзыт улады назаўжды?
Польская памежная служба апублікавала відэа, на якім, як сьцьвярджае ведамства, мігранты закідваюць камянямі аўтамабілі памежнікаў і патрулі.
У Менску і шэрагу эўрапейскіх гарадоў 20 студзеня адправяць службы за першадрукара, доктара Францішка Скарыну ў гонар 500-годзьдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ.
Сасолі памёр уначы 11 студзеня ў шпіталі італьянскага муніцыпалітэту Авіана, паведаміў ягоны прэс-сакратар Рабэрта Куіла.
А краіны Эўразьвязу — ніводнага ў Менск.
Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Казахстане выказала занепакоенасьць гвалтам у краіне і абвясьціла пра гатоўнасьць дапамагчы ва ўрэгуляваньні сытуацыі
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Вольга Стэфанішына заявіла пра немагчымасьць увядзеньня ва Ўкраіну замежных войскаў, як гэта адбылося ў Казахстане.
Урад Літвы прыняў рашэньне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю і ў лягерах, дзе разьмяшчаюць мігрантаў, якія прыбылі з краіны, заявіла прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея працягвае нарошчваць сваю ўзброеную групоўку каля межаў з Украінай і што пагроза шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ў гэтую краіну застаецца рэальнай.
Прапанаваны сэнатарам-рэспубліканцам Тэдам Крузам законапраект аб санкцыях ЗША ў дачыненьні да газаправоду «Паўночны паток — 2» падарве адносіны Вашынгтону з саюзьнікамі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс. Па ягоных словах, абмежаваньні ніяк не дапамогуць абараніць Украіну.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе «Атлянтычная рада» (Atlantic Council).
Францускі дыплямат Нікаля дэ Лякост паведаміў, што Сьвятлана Ціханоўская ў канцы лютага мае наведаць зь візытам Парыж.
У Варшаве правяраюць інфармацыю беларускіх уладаў аб магчымай датычнасьці супрацоўнікаў польскага генэральнага консульства ў Берасьці да спробы ўцёкаў грамадзяніна Польшчы, якога падазраюць у ДТЗ, зь Беларусі.
Пастанова Савету Міністраў «Аб прымяненьні спэцыяльных мераў у дачыненьні да асобных відаў тавараў» пачала дзейнічаць 1 студзеня.
Усяго за мінулы дзень празь беларуска-польскую мяжу незаконна спрабавалі прарвацца 32 асобы.
У аўторак Праскі гарадзкі суд прысудзіў 21 год турмы 44-гадоваму Марціну Сукупу за актыўны ўдзел у баявых дзеяньнях ва Украіне на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.
Прэзыдэнт Ірляндыі Майкл Гігінс прывітаў тое, што ён назваў «знамянальным днём» для ірляндзкай мовы, бо яна атрымала поўны статус афіцыйнай мовы Эўрапейскага Зьвязу апоўначы 1 студзеня.
Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і прэм’ер-міністар гэтай краіны Сана Марын у сваіх навагодніх зваротах да суграмадзян падкрэсьлілі, што Фінляндыя захоўвае за сабой права у любы час зьвярнуцца да NATO з просьбай аб прыёме яе ў гэты вайскова-палітычны саюз.
Эўракамісія прапанавала лічыць газавую і атамную энэргетыку «зялёнымі» пры пэўных абставінах.
У апошні дзень 2021 Нямеччына скараціла напалову магутнасьці сваёй ядзернай энэргетыкі. З шасьці АЭС, якія дзейнічалі да новага года, прадоўжаць працаваць толькі тры. Агенцтва AFP адзначае, што Нямеччына працягвае выконваць узятыя на сябе абавязаньні — паступова адмовіцца ад ядзернай энэргетыкі.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што канфлікт на мяжы зь Беларусьсю стабілізуецца, перш за ўсё, дзякуючы рашучаму стаўленьню польскіх службаў.
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі і ЗША абмеркавалі сытуацыю каля межаў Украіны і фармат маючага адбыцца дыялёгу з Расеяй, заявіў МЗС Нямеччыны ў Twitter.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правядзе ў чацьвер тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, нягледзячы на тое, што паміж дэлегацыямі дзьвюх краін намечаны паўнацэнныя перамовы аб гарантыях бясьпекі адразу пасьля навагодніх вакацый.
Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль у інтэрвію газэце Welt назваў патрабаваньні Расеі аб гарантыях бясьпекі і аб спыненьні пашырэньня ЭЗ і NATO на ўсход «чыста расейскім парадкам дня з зусім непрымальнымі ўмовамі», перадае РИА новости.
Налета спаўняецца 500 гадоў з заснаваньня ў Вільні першай ва Ўсходняй Эўропе кнігадрукарні і выданьня першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжкі» (1522).
Польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда наклаў вэта на законапраект аб уласнасьці СМІ. Крытыкі называлі гэты законапраект спробаюзьнішчыць тэлевізійны канал, які крытычна ставіцца да польскага ўраду.
Расейска-амэрыканскія перамовы аб гарантыях бясьпекі адбудуцца адразу пасьля навагодніх вакацыяў, заявіў у панядзелак кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў.
Голдынг сьцьвярджае, што гэта адбываецца з прычыны адсутнасьці заявак на пастаўку газу з боку эўрапейскіх кліентаў.
Год таму брытанскія танкі былі выведзеныя зь Нямеччыны ў рамках заканчэньня вайсковай прысутнасьці Брытаніі ў гэтай краіне пасьля Другой сусьветнай вайны.
Кіраўніцтва Паўночнаатлянтычнага альянсу прапанавала правесьці ў студзені першае за 2,5 года паседжаньне рады NATO з Расеяй.
Амаль тыдзень «Газпром» не рэзэрвуе магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа на сутачным аўкцыёне.
За мінулыя содні краіны Эўрапейскага зьвязу не ўпусьцілі 133 мігранты, якія мелі намер незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Памежная служба Польшчы паведаміла аб затрыманьні 48 мігрантаў, якія за мінулыя суткі спрабавалі незаконна перайсьці беларуска-польскую мяжу.
Загрузіць яшчэ